Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Севярынца вылікалі ў суд смс-кай на 10 сакавіка


Сустаршыня аргкамітэту ў справе стварэньня партыі Беларускай хрысьціянскай дэмаратыі Павел Севярынец атрымаў СМС з канцылярыі суда Цэнтральнага раёна Менску, дзе яго «уведомили о явке» на разгляд адміністрацыйнай справы, датычнай прадпрымальніцкага мітынгу 22 лютага.

«Чаму выклікаюць менавіта 10 сакавіка — зразумела, — пракамэнтаваў выклік у суд прэсавай службе БХД Павал Севярынец, — На 10 сакавіка прызначанае чарговае паседжаньне Камітэту выратаваньня прадпрымальніцтва. Відавочна, што ўлады вельмі турбуе пратэстная вулічная хваля, і яе хочуць любым спосабам пагасіць».

Два дні таму палітык атрымаў праз пошту копію пратакола, складзенага на яго «як на аднаго з арганізатараў» прадпрымальніцкай акцыі на Кастрычніцкай плошчы 22 сакавіка.

Суд Цэнтральнага раёну Менску разьгледзіць справу Севярынца 10 сакавіка а 10-й гадзіне раніцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG