Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму Макса Каржа не пусьцілі ва Ўкраіну


Макс Корж
Макс Корж

На сайце сьпевака напісана, што канцэрты ў Крыме ў 2015 годзе не адбыліся. Наведнікі канцэртаў сьцьвярджаюць, што «было крута».

Беларускаму сьпеваку Максу Кажру забаранілі ўезд ва Ўкраіну, пра што ён паведаміў у сацыяльных сетках. Уезд, піша ён, забаронены «часова», прычыны яму не паведамілі і ў афіцыйныя сьпісы не ўключылі.

Error rendering VK.

Сьпявак плянаваў тур па Ўкраіне, у тым ліку зьбіраўся выступіць у Крывым Рогу, Днепрапятроўску, Палтаве, Харкаве, Івана-Франкоўску, а затым скіравацца ў Расею. Ва Ўкраіне Макс Корж выступаў ужо ня раз, цяпер піша, што «жыцьцё ў кайф бяз Кіева і іншых гарадоў дакладна немагчымае».

Верагодна, прычынай забароны ўезду маглі стаць канцэрты Макса Каржа ў Крыме — дакладней, сам факт уезду ў Крым. Кіеў лічыць Крым часова акупаванай тэрыторыяй, у чэрвені 2015 года Кабінэт міністраў зацьвердзіў асаблівы парадак уезду на паўвыспу. Замежнікі, а значыць і Макс Корж, патрапіць туды могуць толькі маючы абгрунтаваныя прычыны, сярод якіх «наяўнасьць сваякоў на тэрыторыі паўвострава альбо права ўласнасьці, сьмерць сваякоў, выкананьне дыпляматычных функцый ці абарона нацыянальных інтарэсаў Украіны». Праезд у Крым з тэрыторыі Расеі без дазволу Ўкраіны лічыцца парушэньнем дзяржаўнай мяжы Ўкраіны.

Аб гэтым было вядома яшчэ да таго, як сьпявак меўся выступіць у Сэвастопалі і Сымфэропалі ў 2015 годзе. Ды сайт Макса Каржа сьцьвярджае, што канцэрты не адбыліся ні ў Сэвастопалі, ні ў Сымфэропалі.

Тым часам у сацсетках можна знайсьці фота, відэа і тэкставыя водгукі наведнікаў пра абодва канцэрты — падобна, што яны ўсё-ж адбыліся, але сьпявак спадзяваўся схаваць факт іх правядзеньня ад Украіны. Напрыклад, такія:

Error rendering VK.

Макс Корж — не адзіны, хто трапіў пад забарону наведваньня Ўкраіны праз візыт у Крым. Напрыклад, увосень 2015 года Ўкраіна за гэта забараніла ўезд на тры гады італьянскаму палітыку Сільвіё Бэрлусконі. Расея таксама забараняе некаторым асобам уезд у Крым — напрыклад, яшчэ ў 2014 годзе ў Крым не пускалі крымска-татарскага грамадзкага дзеяча Ісмэта Юксэля.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG