Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актор Бародзіч прызнаўся ва ўжываньні наркотыкаў


Абвінавачваньне ў распаўсюдзе марыхуаны пасудны актор Купалаўскага тэатру не прызнаў.

Арцём Бародзіч
Арцём Бародзіч

У Кастрычніцкім раённым судзе Менску пачаўся працэс над акторам Купалаўскага тэатру Арцёмам Бародзічам. Яго абвінавачваюць у вырабе і распаўсюдзе наркатычных рэчываў. Актору пагражае да 8 год зьняволеньня.

Бародзіч у судзе прызнаў сваю віну часткова, не прызнаў віну па 2 частцы 328 артыкулу КК — абарот і збыт наркотыкаў.

Падсудны паведаміў, што ўжывае наркотыкі 6–7 гадоў, раз на месяц. Набыў партыю марыхуаны ў знаёмага Сяргея. Набываў па 50 грамаў.

Бародзіч патлумачыў ужываньне наркотыкаў тым, што яму трэба было расслабляцца пасьля стрэсаў, а ён гіпэртонік. Гэта яму нібыта дапамагае. Ён заплаціў за апошнюю партыю 750 даляраў. Набыў у верасьні, ужываў прыкладна раз на дзень, і толькі сам.

Актор жыве ў кватэры на вуліцы Кірава ў Менску з будучай жонкай, яна ня ведала пра яго праблему і сама не ўжывала марыхуану. У судзе падсудны паведаміў, што захоўваў асноўную частку марыхуаны ў шклянцы ў лядоўні, а меншую частку ў малой шклянцы, якая пры арышце была на стале на кухні.

Раней Бародзіч меў судзімасьць па тым жа 328-м артыкуле, атрымаў пакараньне ў 2 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай у 1 год.

Пра арышт актора стала вядома пасьля 24 студзеня, калі Арцём Бародзіч быў задзейнічаны ў спэктаклі, але ў наступныя дні ў тэатар не зьявіўся. Пазьней стала вядома, што ўжо тады ён быў пад падпіскай, паколькі абвінавачваўся ў злачынстве, зьвязаным з наркотыкамі, але потым абвінавачаньне актору зьмянілі на больш суровае і арыштавалі.

Арцёму Бародзічу 34 гады, у Беларускім нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы ён працуе з 2009 году. Грае ў спэктаклях «Пінская шляхта», «Паўлінка», «Людзі на балоце» ды іншых. Да пераезду ў Менск зь Віцебску працаваў акторам у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG