Лукаш Камінскі, старшыня Інстытуту нацыянальнай памяці, паведаміў журналістам, што ўдава генэрала Чэслава Кішчака, міністра ўнутраных справаў у Польшчы ў 1980-1990 гг., прапанавала Інстытуту продаж гэтых дакумэнтаў.
Некаторыя былыя паплечнікі Леха Валэнсы лічаць, што «Болек» быў якраз псэўданімам Леха Валэнсы, які, паводле іх, быў агентам камуністычнай службай бясьпекі у першай палове 1970-х гадоў.
Да гэтай пары меркавалася, што пэрсанальная тэчка «Болека» была хутчэй за ўсё зьнішчаная пасьля зьмены палітычнай сыстэмы ў Польшчы, якая наступіла ў 1989 годзе. Паведамленьне Інстытуту нацыянальнай памяці аб знаходцы дакумэнтаў датычных «Болека» ажывіла надзею, што пэрсанальная справа гэтага тайнага супрацоўніка была ўсё ж захаваная генэралам Чэславам Кішчакам, які памёр у 2015 годзе. Лукаш Камінскі ў сваім паведамленьні не ўдакладніў, якія менавіта дакумэнты сталі цяпер даступнымі дасьледнікам з Інстытуту нацыянальнай памяці.
Лех Валэнса, які паводле ягонай жонкі цяпер знаходзіцца ў ЗША, пракамэнтаваў у сацыяльных сетках паведамленьне аб знаходцы дакумэнтаў, якія датычаць нібыта ягонай агентурнай дзейнасьці ў камуністычную эпоху, наступным чынам:
«Яны змагаюцца, нават трупам Кішчака. Дробныя людзі, пераможцаў ня судзяць. Хлусьнёй і падробкамі вам ня ўдасца зьмяніць рэальныя факты».
У 2000 годзе люстрацыйны суд у Варшаве пацьвердзіў правамоцным рашэньнем, што Лех Валэнса склаў праўдзівую люстрацыйную дэклярацыю, у якой адмовіў факт супрацоўніцтва з камуністычнымі спэцслужбамі. Тым ня менш абвінавачаньні былога лідэра «Салідарнасьці» і прэзыдэнта Польшчы ў супрацоўніцтве з тайнымі камуністычнымі службамі неаднаразова ўсплывалі ў публічным жыцьці Польшчы і пасьля гэтага судовага рашэньня.
У Польшчы знайшлі дакумэнты пра меркаванае супрацоўніцтва Валэнсы з камуністычнымі спэцслужбамі
Інстытут нацыянальнай памяці ў Польшчы заявіў, што знайшліся невядомыя дагэтуль дакумэнты, якія датычаць тайнага супрацоўніка камуністычнай службы бясьпекі па мянушцы «Болек».
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1