Аляксандар Лукашэнка фактычна выказаўся супраць патрабаваньняў індывідуальных прадпрымальнікаў: улады не зьбіраюцца скасоўваць указ № 222, празь які ў Беларусі паўтара месяца пустуюць рынкі і гандлёвыя цэнтры. Грамадзкае аб’яднаньне «Пэрспэктыва», якое раней плянавала мітынг 15 лютага ў менскім Парку дружбы народаў, адмовілася ад ініцыятывы і спадзяецца на перамовы з урадам.
Тым ня меней на мітынг 15 лютага заклікаў прадпрымальнік і актывіст Алесь Макаеў — ён прапанаваў сабрацца а 12-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы. На мітынг абяцалі прыйсьці палітыкі, у тым ліку Анатоль Лябедзька і Мікола Статкевіч. Лідэр «Пэрспэктывы» Анатоль Шумчанка ня стаў камэнтаваць магчымасьць свайго ўдзелу.
Пакуль #плошча амаль пустая. Некалькі міліцыянераў, а каля Дома афіцэраў — аўтобус з міліцыяй
— Радыё Свабода (@svaboda) 15.2.2016
Вось гэта пратэст! - камэнтуе ў сваім FB Sergei Grits #плошча https://t.co/wKHIQoEfoW
— Радыё Свабода (@svaboda) 15.2.2016
На Кастрычніцкай плошчы зьбіраюцца людзі. Колькі сярод іх прадпрымальнікаў?#плошча https://t.co/yrmkCqzSYV
— Радыё Свабода (@svaboda) 15.2.2016
Першы плякат - "Працу". На плошчы Статкевіч, Някляеў ...#плошча https://t.co/X22AnEO7z6
— Радыё Свабода (@svaboda) 15.2.2016
На Кастрычніцкай плошчы сабраліся некалькі дзясяткаў пратэстоўцаў. Яны трымаюць расьцяжкі «Працу», «222 — рост беспрацоўя», «За свабоду прадпрымальнікаў». Сярод удзельнікаў акцыі — Уладзімер Някляеў, Мікалай Статкевіч, Анатоль Лябедзька.
Прадпрымальнік Таўстыка: Хутка нас як бандытаў будуць расстрэльваць?#плошча https://t.co/kfs18CWaz7
— Радыё Свабода (@svaboda) 15.2.2016
Мітынгоўцы вырашылі працягнуць мітынг на прыступках палацу Рэспублікі..#плошча https://t.co/akFTWt3RVm
— Радыё Свабода (@svaboda) 15.2.2016
#плошча Статкевіч і Някляеў на плошчы https://t.co/9PZFg7pdYS
— Радыё Свабода (@svaboda) 15.2.2016
Прадпрымальніца са Слуцку: у нас на рынку - 700 беспрацоўных.#плошча https://t.co/uxRUblOaXg
— Радыё Свабода (@svaboda) 15.2.2016
Анатоль Лябедзька праз мэгафон зьвярнуўся да пратэстоўцаў і прапанаваў прадпрымальнікам выказвацца. Адзін з прадпрымальнікаў пачаў выступ з таго, што ўзгадаў словы Лукашэнкі аб тым, што іх называюць бандытамі. «Мы — не бандыты», — заявіў ён. Апасьля гэтага Лябедзька прапанаваў пратэстаўцам прайсьці да будынку Палаца Рэспублікі і выступаць на ягоных прыступках.
Прадпрымальніца Міцяшова: Мы не вшывыя блохі. Мы прыйдзем зноў, у наступны панядзелак. #плошча https://t.co/iognYRVA5U
— Радыё Свабода (@svaboda) 15.2.2016
«Мы маем права на працу! Дайце нам работу! Вы указам № 222 пазбавілі нас гэтага права. У рэгіёнах няма працоўных месцаў», — заявіла адна з прадпрымальніц, выступаючы на прыступках Палаца Рэспублікі.
Прадпрымальніца са Слуцку: нашаму лідэру Ірыне Яцкевіч не далі прыехаць. #плошча https://t.co/VECNfCa1Oi
— Радыё Свабода (@svaboda) 15.2.2016
Кажуць у Горадні прадпрымальнікі таксама выйшлі на Плошчу #плошча
— Радыё Свабода (@svaboda) 15.2.2016
На Кастрычніцкай плошчы — некалькі соцень чалавек. «Калі нас не пачуюць — наступны панядзелак таксама будзе нашым», — заявіла прадпрымальніца Мецяшова. Алесь Макаеў заклікаў беларусаў далучацца да пратэстаў. «Далучайцеся», — скандуе ён.
Макаеў зрабіў пераклічку. Прыехалі прадпрымальнікі з розных рэгіёнаў.#плошча https://t.co/c73R9aTlEr
— Радыё Свабода (@svaboda) 15.2.2016