Частка прадпрымальнікаў галасуе за тое, каб застацца на плошчы да вечара. Частка разыходзіцца. #плошча
— Радыё Свабода (@svaboda) 15.2.2016
Прадпрымальніца зь Менска абураная: «Кім мы толькі ня былі, і "вашывымі блыхамі", цяпер "бандытамі"».
За падзеямі на плошчы пільна сочаць людзі ў цывільным з відэакамэрамі.#плошча https://t.co/E8KMA0ZXB1
— Радыё Свабода (@svaboda) 15.2.2016
Мужчына з расьцяжкай "Нет обнищанию народа" і Канстытуцыяй у руках: "Я за тое, каб у краіне працавалі законы, а ня ўказы-дэкрэты. Я просты працоўны, лідэр баранавіцкай ячэйкі прафсаюзу РЭП. Гэты плякат ужо быў на некалькіх мітынгах". Ён прапануе, каб улада была мабільнай, абмежаваць прэзыдэнцкія і дэпутацкія тэрміны адным.
Макаеў: Нас падзялілі на чэсных і нячэсных, але лёзунг Жыве Беларусь -- агульны. Плошча: Жыве Беларусь!#плошча https://t.co/W7AAgH2gqM
— Радыё Свабода (@svaboda) 15.2.2016
Алесь Макаеў: Ірыну Яскевіч, Віктара Гарбачова і іншых сапраўды цкуюць улады. Салідарнасьць прадпрымальнікаў павінна быць па ўсіх рэгіёнах: "Я зьвяртаюся да ўсіх актывістаў, у тым ліку "Пэрспэктывы", сабрацца тут у наступны панядзелак".
"Калі ўлада будзе ў народу, Беларусь будзе нармальнай пасьпяховай краінай. Жыве Беларусь!", — крыкнуў Статкевіч. Народ падтрымаў: "Жыве Беларусь!".
Макаеў тлумачыць: гэта мусіць быць ня лёзунгам апазыцыі, а лёзунгам народу. Народ на Плошчы гукае "Жыве Беларусь!".
Статкевіч тлумачыць: трэба, каб улады рабілі так, каб праз чатыры гады людзі прагаласавалі за яе, але цяпер яны пра такое ня думаюць. Макаеў заклікае людзей падтрымаць Статкевіча, натоўп скандуе "Мікола! Мікола!".
"Усё, што адбываецца, адбываецца таму, што ў нашага народу скралі ўладу", — Статкевіч да мітынгу.
Мікола Статкевіч: "Паважаныя прадпрымальнікі! Купіце сабе мэгафоны! Калі не хапае грошай, скінемся".
Пасьлязаўтра а 14:30 у судзе Маскоўскага раёну горада Менска будуць судзіць прадпрымальніцу Ірыну Яскевіч. Лябедзька заклікае прыйсьці да суду і падтрымаць яе.
#плошча прагаласавала за наступную сустрэчу ў панядзелак https://t.co/UUAWKY57kb
— Радыё Свабода (@svaboda) 15.2.2016
"Калі мы нічога ня зьменім, замест 222-га ўказу будзе 223-ці. Трэба мяняць эканамічную мадэль", — Лябедзька.
Лябедзька дае заданьне наведнікам мітынгоўцам: у наступны панядзелак прывезьці на Плошчу 3-4-5-6 чалавек.
Анатоль Лябедзька праз мэгафон пытае ў людзей на мітынгу: "Ці страшна вам?". Людзі хорам адказваюць "Не!". Ён кажа, што ўлады назвалі прадпрымальнікаў бандытамі, але насамрэч бандыты — улады, якія крадуць галасы людзей на выбарах, зарплаты ў прадпрымальнікаў.
Павал Севярынец: "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя будзе дапамагаць прадпрымальнікам. У Шумчанкі згодніцкая пазыцыя, ён хоча дасягнуць усяго перамовамі з уладамі, але мы тут 22 гады жывем і ведаем, як улады вядуць перамовы".
Паводле ацэнак БелаПАН, на гэты момант на Кастрычніцкай плошчы каля 1000 чалавек. Някляеў ацаніў колькасьць пратэстоўцаў у 1-2 тысячы чалавек.