Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна распачала крымінальныя справы супраць расейскіх вайсковых назіральнікаў


Сытуацыя ў зоне баявых дзеяньняў на Данбасе
Сытуацыя ў зоне баявых дзеяньняў на Данбасе

Падчас мытнага кантролю ў расейскіх вайскоўцаў знайшлі вайсковыя навучальныя матэрыялы, сымболіку і дакумэнты аб узнагародах «ДНР».

Служба бясьпекі Ўкраіны заявіла, што здабыла сьведчаньні пра супрацу афіцэраў расейскага супольнага цэнтру кантролю і каардынацыі пытаньняў спыненьня агню і стабілізацыі лініі разьмежаваньня бакоў з сэпаратысцкімі ўзброенымі фармаваньнямі. Супраць афіцэраў 2 лютага была зарэгістраваная крымінальная справа за парушэньне парадку перамяшчэньня тавараў, якія падлягаюць дзяржкантролю, і судзеяньне тэрарыстычнай дзейнасьці.

«На сёньняшні дзень у нас ёсьць цьвёрдае перакананьне, і мы паказваем вам, што на самой справе тое, што дэкляруюць афіцэры расейскай арміі, і тое, чым займаюцца на самой справе, некалькі адрозьніваецца», — пракамэнтаваў кіраўнік СБУ Васіль Грыцак.

У капітана Сяргея Куцэнкі і маёра Аляксандра Корніка было выяўлена 14 падручнікаў па вайсковай справе з грыфам «Для службовага карыстаньня». У палкоўніка Ігара Кірсанава, маёра Даміра Шангарэева і маёра Аляксандра Андрушкіна былі выяўленыя курсы лекцыяў па выкарыстаньні танкавых падразьдзяленьняў і сыстэмаў залпавага агню «Сьмерч», «Ураган» ды «Град», вядзеньні баёў у горадзе, навучаньні снайпэраў і г.д. У маёра Андрэя Акімава і капітана Сяргея Куцэнкі была выяўленая неадпаведнасьць устаноўчых зьвестак — вайскоўцаў вырашылі вярнуць у Расею.

У падпалкоўніка Елізара Папова, маёра Сяргея Трафіменкі і маёра Юрыя Фралова выяўленыя завераныя пячаткай арыгіналы выняткаў з указаў «міністра абароны ДНР» аб узнагароджаньні байцоў і камандзіраў узброеных сілаў «ДНР», якія «праявілі асаблівую мужнасьць», а таксама за «воінскі подзьвіг, дапамогу, аказаную Данецкай Народнай Рэспубліцы ў барацьбе па адбіцьці агрэсіі дзяржавы Ўкраіна воінамі-інтэрнацыяналістамі» і мэдалі «Воін-інтэрнацыяналіст». Пры аглядзе таксама былі знойдзеныя вайсковыя шаўроны і сьцягі «ДНР» і «ЛНР», сувэнірная прадукцыя «Наваросіі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG