Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскага рэжысэра Алега Сянцова этапіруюць у Якуцію


Алег Сянцоў (зьлева) і Аляксандар Кольчанка ў судзе.
Алег Сянцоў (зьлева) і Аляксандар Кольчанка ў судзе.

Украінскага рэжысёра Алега Сянцова этапіруюць не ў Іркуцк, як паведамлялася раней, а ў Якуцію. Пра гэта ў Фэйсбуку напісала яго стрыечная сястра Натальля Кочнева. Раней яна паведаміла аб адпраўцы Сянцова ў Іркуцк.

Кочнева таксама пацьвердзіла раней апублікаваную інфармацыю пра тое, што асуджанага разам зь яе братам Аляксандра Кольчанку вязуць у Чэлябінск.

Сянцова і Кольчанку, якія знаходзіліся ў СІЗА ў Растове-на-Доне, забралі на этап у чацьвер. Паводле стану на 6 лютага, Кольчанка знаходзіўся ў Варонежы, а Сянцоў — у Самары.

Алег Сянцоў і Аляксандар Кольчанка ў жніўні 2015 году былі асуджаныя Паўночна-Каўкаскім вайсковым акруговым судом на. Першы на 20 гадоў, другі — на і 10 гадоў пазбаўленьня волі. Ім былі выстаўлены абвінавачаньні ў падрыхтоўцы падрыву помніка Ленінцу ў Сымфэропалі, а таксама ў падпале офісаў «Рускай абшчыны Крыму» і «Адзінай Расеі».

Абодва ўкраінцы прызнаныя праваабарончым рухам «Мэмарыял» палітвязьнямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG