Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун вітаў абавязаньні, узятыя па гуманітарнай дапамозе Сырыі падчас донарскай канфэрэнцыі ў Лёндане. Ён заявіў, што міжнародная супольнасьць ніколі не зьбірала столькі грошай за адзін дзень для пераадоленьня крызісу.
Плянуецца, што толькі ў 2016 годзе будзе выдаткавана 6 мільярдаў даляраў. Сувядучая канфэрэнцыі Вялікая Брытанія абавязаліся выдаткаваць 1,75 мільярдаў даляраў новай дапамогі да 2020 году. Дэлегацыя ЗША на чале з дзяржсакратаром Джонам Кэры паабяцала 900 мільёнаў даляраў, што давядзе агульную суму гуманітарнай дапамогі Сырыі з боку ЗША да 5,1 млрд. Нямеччына заявіла, што дасьць 2,5 мільярда да 2018 году, каб дапамагчы сырыйскім уцекачам.