Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Хай пышна не квітнеюць карупцыя і злачынствы ў шэрагах МУС, але тым ня менш гэта ёсьць


cartoon, 07Aug2012
cartoon, 07Aug2012

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка не задаволены вынікамі працы Мiнiстэрства ўнутраных спраў па выяўленьні складаных карупцыйных схемаў.

Пра гэта ён заявіў 28 студзеня на калегіі МУС.

«Вось тут я працу міліцыі ня вельмі бачу. Чаму? Таму што б’яце па дробязях, знаходзіце і караеце стрэлачнікаў. А вось бачыце вы ўсё. Наша міліцыя бачыць і ведае ўсё, што адбываецца ў грамадзтве. Але некаторыя маўчаць, некаторыя самі прыкрываюць дзялкоў, і мала таго — яшчэ і ўдзельнічаюць у гэтых схемах. Няхай пышна не квітнеюць карупцыя і злачынствы ў шэрагах МУС, але тым ня менш гэта ёсьць. Вось гэта мяне больш за ўсё насьцярожвае», — сказаў Лукашэнка.

«Канечне, вамі выяўляецца больш за 70% ад агульнай колькасьці ўлічаных карупцыйных злачынстваў. Але гэта самы нізкі ўзровень. Каардынацыя гэтай працы ў сыстэме міністэрства, выніковасьць выяўленьня складаных карупцыйных схемаў і пагадненьняў пакуль недастатковыя. Я ня памятаю буйных спраў і ў сфэры эканомікі з боку міліцыі», — цытуе БелТА Лукашэнку.

Таксама Лукашэнка папярэдзіў міліцыю пра недапушчальнасьць празьмернага кантролю прадпрымальнікаў. Ён сказаў, што «праверкі павінны весьціся толькі пры наяўнасьці апэратыўнай інфармацыі».

«Трэба памятаць адно: нікога ня трэба „ціснуць і цкаваць“. У вас павінен быць факт, хоць бы адзін, для таго каб прыйсьці і яго праверыць».

Паводле кіраўніка краіны, гэта не зьяўляецца тэндэнцыяй у міліцыі, аднак падобныя факты ёсьць.

«Бязьлітасна будзем высякаць гэта. Мы павінны быць справядлівымі. Мы цьвёрда будзем ставіцца да правапарушальнікаў. Але калі будзеце „ціснуць“ незаконна, выпрацоўваючы схемы ў пляне канкуруючых нейкіх структур, кагосьці „ціснуць“, а кагосьці падтрымліваць, літасьці ад мяне не чакайце».

Ён дадаў, што правядзе нараду і прадставіць факты выяўленых эканамічных злачынстваў, каб спыніць размовы пра забарону праверак.

Таксама Лукашэнка загадаў завяршыць аптымізацыю структуры органаў унутраных спраў у 2016 годзе:

«У нас сёньня палова начальнікаў і палова на перадавой, а трэба 80% як мінімум на перадавой, а 20% начальнікаў».

«Навошта два-тры аддзелы ў адным раёне? Два-тры гаспадары, два-тры мядзьведзі ў адным бярлогу — гэта заўсёды дрэнна. Лепш хай будзе адзін, але дамо яму ўладу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG