Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ асудзіла міліцэйскі гвалт супраць журналіста і заклікала неадкладна расьсьледаваць гэты інцыдэнт


Дуня Міятавіч
Дуня Міятавіч

Прадстаўнік АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ Дуня Міятавіч асудзіла напад супрацоўнікаў міліцыі на журналіста Паўла Дабравольскага і заклікала ўлады забясьпечыць бясьпеку журналістаў.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы АБСЭ.

«Я заклікаю ўлады неадкладна расьсьледаваць гэты інцыдэнт. Такога роду трывожныя і недапушчальныя дзеяньні прадстаўнікоў праваахоўных органаў у адносінах да прадстаўнікоў СМІ непрымальныя. Міліцыя павінна аблягчаць працу журналістаў, а не перашкаджаць іх дзейнасьці і запалохваць іх», — сказала Міятавіч.

Яна зноў заклікала беларускія ўлады спыніць перасьлед пазаштатных журналістаў, якія працуюць на замежныя СМІ без акрэдытацыі.

«Гэтая тэндэнцыя адмоўна адбіваецца на свабодзе СМІ і павінна быць скасаваная як мага хутчэй», — адзначыла Міятавіч.

Журналіста парталу Tut.by Паўла Дабравольскага 25 студзеня перад пачаткам працэсу над графіцістамі ў Фрунзенскім судзе Менску супрацоўнікі міліцыі зьбілі, а затым суд пакараў яго штрафам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG