Як перадае БЕЛТА, Аляксандар Лукашэнка адзначыў, што ўрад ставіць шэраг пытаньняў, якія патрабуюць прыняцьця рашэньняў на ўзроўні кіраўніка дзяржавы.
Лукашэнка падкрэсьліў, што абдумваў прапановы ўраду не адзін дзень і не адзін тыдзень:
«І я не знаходжу магчымасьці і неабходнасьці мяняць курс (калі ў кагосьці ёсьць такія прапановы) у гэтай сытуацыі. Курс, паводле якога мы атрымалі незалежнасьць, стварылі сваю дзяржаву. І сёньня нешта ламаць, прытым залішне напружваючы людзей, прытым безвынікова, — я на гэта ня тое што не магу пайсьці, я катэгарычна супраць гэтага».
«Прашу прытрымлівацца той палітыкі, якую мы абяцалі народу ў перадвыбарчую кампанію. Хлусіць людзям нельга. У адваротным выпадку мы будзем праводзіць так званыя рэформы для сябе, якія ня будуць прынятыя народам, гэта ня толькі ўнясе сумятню ў розумы людзей, але і дэстабілізуе абстаноўку, і тады нам спатрэбіцца грошай значна больш, чым трэба, дапусьцім, сёньня для пагашэньня зьнешняй запазычанасьці», — адзначыў Лукашэнка.