Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэпаратысты на Данбасе не выконваюць рэжым цішыні


Дасягнутыя ўчора ў Менску чарговыя дамоўленасьці аб поўным спыненьні агню на Данбасе з 14 студзеня зноў не выконваюцца баевікамі.

Украінскія вайскоўцы паведамляюць пра рэкордную ў 2016 годзе колькасьць парушэньня рэжыму цішыні — 70 абстрэлаў з боку прарасейскіх баевікоў на Данбасе на працягу сутак 13 студзеня.

Пра гэта гаворыцца ў ранішнім паведамленьні прэс-цэнтру штабу АТА 14 студзеня.

Найбольш напружаная сытуацыя, паводле гэтых дадзеных, была паблізу Данецка і Горлаўкі.

«Рэжым „поўнай цішыні“, пра захаваньне якой учора зноў было дамоўлена ў Менску, суправаджаецца выключна ў аднабаковым парадку — сіламі АТА», — лічаць у штабе.

Украінскія вайскоўцы таксама інфармуюць, што сэпаратысты парушылі перамір’е прынамсі 10 разоў ужо пасьля паўночы 14 студзеня.

У той жа час, як сьцьвярджае штаб АТА, «на Луганшчыне і ў Марыюпальскім кірунку ўчора ўначы абстаноўка заставалася спакойнай». У групоўцы «ДНР» таксама паведамляюць пра баявыя дзеяньні ў ваколіцах Данецка і Горлаўкі, але ў парушэньні рэжыму цішыні сэпаратысты абвінавачваюць Узброеныя сілы Ўкраіны.

У групоўцы «ЛНР» пра баявыя дзеяньні не паведамляюць.

13 студзеня ў Менску падчас пасяджэньня Трохбаковай кантактнай групы былі дасягнутыя новыя дамоўленасьці пра спыненьне агню з 14 студзеня.

У канцы мінулага году на пасяджэньні кантактнай групы ў Менску таксама былі дамоўленасьці пра дзяжурны рэжым цішыні на Данбасе, які павінен быў пачаць дзейнічаць у ноч на 23 сьнежня 2015 году, але паведамленьні пра парушэньне рэжыму спыненьня агню працягвалі паступаць.

Бакі канфлікту ў Данбасе абвінавачваюць адзін аднаго ў яго парушэньні і адмаўляюць абвінавачваньні на свой адрас.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG