Прадпрымальнікі з розных рэгіёнаў краіны сабраліся на форум ў менскім гатэлі «Беларусь», зладжаны грамадзкім аб’яднаньнем «Пэрспэктыва» пад кіраўніцтвам Анатоля Шумчанкі. З трыбуны прамаўляў намесьнік міністра гандлю Андрэй Мяшкоў, радыкальна настроеныя актывісты заклікалі да пратэстаў на плошчы, а некаторыя палітыкі нават ня здолелі патрапіць у актавую залю з-за натоўпу.
Ці задаволеныя ІП вынікамі сустрэчы? Відэарэпартаж «Радыё Свабода».