Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кёльне адбыліся сутыкненьні паліцыі з актывістамі PEGIDA


У Кёльне адбыліся сутыкненьні паліцыі з праварадыкальнай дэманстрантамі. Паліцыя ўжыла вадамёты, калі ў яе з натоўпу сталі кідаць бутэлькі і пэтарды.

Актывісты руху PEGIDA, якія выступаюць супраць мігрантаў, праводзілі акцыю ў адказ на масавыя напады ў навагоднюю ноч, у якіх удзельнічалі і ўцекачы.

Раней у суботу партыя канцлера Нямеччыныі Ангелы Мэркель ХДС / ХСС прапанавала ўзмацніць жорсткасьць закону аб прадастаўленьні прытулку. Гаворка ідзе аб прадастаўленьні ўладам права дэпартаваць тых уцекачоў, хто неаднаразова зьдзяйсьняў няцяжкія злачынствы.
Мэркель заявіла, што ініцыятыва будзе абмяркоўвацца з партнэрамі па кіруючай кааліцыі, а затым паступіць на разгляд парлямэнта.

У выпадку прыняцьця законапраекту, улады змогуць дэпартаваць тых уцекачоў, хто неаднаразова зьдзяйсьняў няцяжкія злачынствы.

18 з больш, чым 30 затрыманых па падазрэньні ў зьдзяйсьненьні нападаў у Кёльне, апынуліся ўцекачамі. Начальнік гарадзкой паліцыі быў у пятніцу звольнены за няздольнасьць кантраляваць сытуацыю.

Усяго ў паліцыю Кёльна паступіла больш за 100 скаргаў: большасьць — ад жанчын, якія пацярпелі ад сэксуальных дамаганьняў і абрабаваных. Аналягічныя напады адбыліся ў Гамбургу, Штутгарце і Франкфурце.

У 2015 годзе ў Германію прыбылі амаль мільён 100 тысяч уцекачоў, і яшчэ каля мільёна — паводле ацэнак уладаў ФРГ — паспрабуюць уехаць у краіну ў 2016 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG