Амэрыканская фірма «ISight Partners», якая займаецца кібэрвыведкай, упэўненая, што група расейскіх хакераў, вядомая пад назвай «Сэндуорм» (Пяшчаны чарвяк), выклікала беспрэцэдэнтнае адключэньне электраэнэргіі ва Ўкраіне ў сьнежні.
Пра гэта заявіў Reuters дырэктар аналізу шпіянажу кампаніі ISight Джон Хулткуист.
ISight і іншыя кампаніі ў галіне кібэрбясьпекі лічаць, што разьмешчаная ў Маскве група, якая стратэгічна зьвязана з расейскім урадам, нясе адказнасьць за выкарыстаньне шкодных праграм BlackEnergy, зьвязаных з «Сэндуорм».
Агенцтва бясьпекі ЗША падазрае, што Расея стаіць за адключэньнем электраэнэргіі ва Ўкраіне, а таксама за падобнымі нападамі ў Злучаных Штатах і Эўропе, але публічна не назвала вінаватых.