Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўнае ТБ перадумала даць слова лідэрам пратэсту прадпрымальнікаў


У лідэраў пратэсту прадпрымальнікаў зьбіраліся браць інтэрвію, у тым ліку для «Контураў» — ды з розных прычынаў «не атрымалася».

Прадпрымальнікі не дачакаліся здымачных групаў АНТ у некалькіх гарадах Беларусі, распавёў Свабодзе старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка:

Анатоль Шумчанка
Анатоль Шумчанка

«Са мной учора павінна было адбыцца інтэрвію з АНТ а палове на чацьвертую ў ГЦ „Эўропа“, была дамоўленасьць з праграмай „Контуры“. Але за гадзіну да таго мне патэлефанавалі, сказалі, што ў іх вельмі многа працы, не хапае людзей, яны ня могуць. Потым мне прадпрымальнікі тэлефанавалі, казалі, што ходзяць журналісты з шыльдачкай АНТ. Ператэлефаноўваю у праграму, пытаю, як гэта разумець — яны кажуць, не, мы з вамі проста хацелі вялікае інтэрвію зрабіць, мы абавязкова з вамі зьвяжамся.

У Гомелі нібы яны павінны былі быць. У Берасьці яны таксама не змаглі прыехаць, спаслаліся на нейкія моманты, магчыма, прафэсійныя.

Берасьцейскія прадпрымальнікі 5 студзеня не дачакаліся здымачнай групы АНТ. Відэа „Берасьцейскай газэты“:

Ну скажыце, у якой краіне сьвету маўчала б тэлевізія, калі б у 90% гандлёвых цэнтрах і рынках, дзе людзей занята больш за сто тысяч, ня выйшлі б на працу? Вядома, гэта было б навіной дня. У нас жа гэта лішні раз даказвае, што, чаго і чаму. Чыноўнікі сёньня спрабуюць інфармацыйна падавіць пасыл прадпрымальнікаў грамадзтву, супакоіўшы грамадзтва, што гэта навагоднія сьвяты, што нічога страшнага».

Тым часам рынкі і гандлёвыя цэнтры Беларусі застаюцца пустымі, а прадпрымальнікі незалежна ад «Пэрспэктывы» ладзяць стыхійныя сходы: у Магілёве, у Віцебску, у Гомелі, у Слоніме — хіба ня ў кожным беларускім горадзе. «Пэрспэктыва» ж арганізуе антыкрызісны форум 11 студзеня, але не каардынуе, а толькі адсочвае рэгіянальныя сходы.

Фотарэпартаж Свабоды з найбуйнейшага ў Беларусі гандлёвага цэнтру «Ждановічы», што пад Менскам:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG