Старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка выклаў у Фэйсбуку фотасправаздачу з асноўных гандлёвых кропак Менску, дзе сёньня не працуюць амаль усе індывідуальныя прадпрымальнікі. «Я думаю, што амаль такая карціна і цалкам па Беларусі. Працэнтаў 90 людзей спынілі сваю працоўную дзейнасьць. Яня ня могуць выканаць тыя законы, якія прыняў урад», – кажа Шумчанка.
Згодна з указам № 222, ад 1 студзеня індывідуальныя прадпрымальнікі могуць прадаваць прадукцыю прадпрыемстваў лёгкай прамысловасьці краінаў Мытнага саюзу толькі з суправаджальнымі дакумэнтамі.