Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Трэба падзякаваць эўрапейскім палітыкам, Злучаным Штатам


Ангела Мэркель, Франсуа Алянд і Аляксандар Лукашэнка на перамовах у Менску 11 лютага 2015 году
Ангела Мэркель, Франсуа Алянд і Аляксандар Лукашэнка на перамовах у Менску 11 лютага 2015 году

Міралюбная беларуская палітыка паслужыла падставай для адмены санкцый супраць Беларусі. Пра гэта сёньня 30 cьнежня заявіў журналістам Аляксандар Лукашэнка.

Кранаючы ўкраінскую тэматыку, кіраўнік дзяржавы выказаў меркаваньне, што «нам не трэба перабольшваць сваю ролю ва ўрэгуляваньні гэтага канфлікту».

«Нашу пазыцыю можна вітаць, таму што ўсюды і заўсёды Беларусь, кіраўніцтва Беларусі выступае за мір. Мы не прымаем вайны, не прымаем ніякіх канфліктаў, будзь то ва Ўкраіне, Сырыі, Лібіі, Іраку. Мы гэтага не прымаем, гэта наша пазыцыя. І тое, што адбылося ў Менску, вы ведаеце, я б сказаў, што гэта павінна было адбыцца ў Менску, таму што ў сьвеце няма іншай дзяржавы, якая была б такой прыхільнай да міру. Падмурак гэтага — тая перамога, якая адбылася 70 гадоў таму», цытуе Лукашэнку БЕЛТА.

Кажучы пра менскія дамоўленасьці і мірныя сустрэчы ў Беларусі па ўкраінскай тэматыцы, кіраўнік краіны падкрэсьліў:

«Падзея, якая адбылася, была вельмі важнай — для Ўкраіны перш за ўсё, для Расеі, для нашага кантынэнту, для гэтага рэгіёну. Але яна дала штуршок, паслужыла прычынай, і нават не прычынай, а падставай (гэта як падарунак Захаду) для адмены супраць нас рознага роду санкцый. Ім патрэбны быў нейкі такі магутны штуршок, і яны, атрымаўшы яго, гэтым скарысталіся. Ну, што тут граху таіць, за гэта трэба ім падзякаваць, цяперашнім эўрапейскім палітыкам, Злучаным Штатам. За тое, што яны, скарыстаўшыся гэтым выпадкам, шанцам для нас і сябе, адышлі ад гэтай канфрантацыі з Беларусьсю».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG