Надалей высьвятляем, наколькі засьпетыя зьнянацку менчукі адчуваюць беларускую мову ды валодаюць яе багацьцем. Сёньня правакацыйнае пытаньне.
Нашае слова «алей» і роднасныя яму ў эўрапейскіх мовах, тое ж ангельскае oil, — вельмі старажытныя пазычаньні з лацінскай мовы, дзе было слова oleum. Дарэчы, у расейскай мове ёсьць царкоўнаславянізм адпаведнага грэцкага кораню — елей. Па-беларуску здавён кажуць алей сьвяты — пра той, які ўжываецца ў багаслужбах.
Нашыя людзі вучаць беларускую мову ў школе, а потым яшчэ атрымліваюць сама больш эўрапейскіх візаў на душу насельніцтва ў сьвеце. І не заўважаюць, што і ў крамах суседніх краінаў масла і алей называюцца, як і ў беларускай, па-рознаму.
Адрозьненьне ведаюць усе славянскія літаратурныя мовы, за выключэньнем расейскай і македонскай, якім для абазначэньня алею трэба два словы.
Нашае слова «алей» і роднасныя яму ў эўрапейскіх мовах, тое ж ангельскае oil, — вельмі старажытныя пазычаньні з лацінскай мовы, дзе было слова oleum. Дарэчы, у расейскай мове ёсьць царкоўнаславянізм адпаведнага грэцкага кораню — елей. Па-беларуску здавён кажуць алей сьвяты — пра той, які ўжываецца ў багаслужбах.
Ёсьць, вядома, у нас слова «масла». Памяншальнае «маселца». Беларусы не ядуць сьметанковага ці вяршковага масла. Не таму, што ў ім шмат халестэрыну. А таму што прыметнік тут лішні. Ядуць проста масла.
Слова «алей» бытуе або бытавала ў некаторых паўднёварасейскіх гаворках. Фабрыка пад Варонежам выпускае алей пад назвай «Алей» — выкарыстоўвае дыялектнае слова ў маркетынгавых мэтах.
А нашыя харчавікі з комплексам правінцыйнасьці не разумеюць, што нават на расейскім рынку тавар займее больш адметнасьці зь беларускамоўным брэндам. На жаль, я не знайшоў прыкладаў, каб у нас пісалі на бутэльках з алеем — сланечнікавым ці там рапсавым — па-беларуску. Тады нашыя людзі ня блыталіся б паміж алеем і маслам.
А вось выраз, адпаведны расейскаму «масла в огонь подливать», па-беларуску перадаваўся інакш: смалы ў вагонь падліваць, саломы ў вагонь падкладаць, прыску ці жару падсыпаць. Плады, што растуць на аліўным дрэве, па-беларуску толькі аліўкі , усякага колеру, які залежыць не ад гатунку, але ад ступені сьпеласьці.
У старабеларускай мове слова аліва абазначала алей з аліўкавага дрэва. У 20-м стагодзьдзі аліваю сталі называць алей для тэхнічных патрэбаў. Расьлінны харчовы тлушч — алей. Такім чынам,
«Масло» — масла, алей і аліва (тэхнічная).
Вершык-запаміналку ўклаў клясык дзіцячай паэзіі Васіль Вітка.
— Ці лілі алей у рэдзьку, ці не лілі?
— Ты не цілілікай, Федзька: сам налі.
Каб мы гэта некалі вывучылі ў беларускіх садочках і школах, то ніколі ня блыталі б масла, якое мажам, з алеем, які ліем.