Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў вернікаў-каталікоў і людзей іншых канфэсій са сьвятам Божага нараджэньня.
У сваім штогадовым пасланьні мітрапаліт заклікаў людзей да міласэрнасьці, што асабліва актуальна ў Год Божай міласэрнасьці, абвешчаны папам рымскім Францішкам у надзвычайным парадку.