Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр КНДР заявіў, што яго краіна стварыла вадародную бомбу


Лідэр КНДР Кім Чэн Ын назірае за ваеннымі вучэньнямі
Лідэр КНДР Кім Чэн Ын назірае за ваеннымі вучэньнямі

Паўночная Карэя стварыла вадародную бомбу, заявіў лідэр КНДР Кім Чэн Ын. Пра гэта паведаміла 10 сьнежня паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap News са спасылкай на паўночнакарэйскія СМІ.

КНДР «змагла стаць магутнай ядзернай дзяржавай, здольнай падарваць атамную і вадародную бомбы ўласнай распрацоўкі ў мэтах надзейнай абароны свайго сувэрэнітэту і нацыянальнай годнасьці», прыводзіць словы лідэра краіны паўночнакарэйскае дзяржаўнае агенцтва.

Упершыню прагучала афіцыйная заява пра тое, што Паўночная Карэя валодае вадароднай бомбай.

Yonhap News прыводзіць меркаваньне паўднёвакарэйскага вучонага, які мяркуе, што такая зброя пакуль знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі ў КНДР.

Паўночная Карэя абвясьціла сябе ядзернай дзяржавай у 2005 годзе. У 2006, 2009 і 2013 гадах правяла падземныя ядзерныя выпрабаваньні, што выклікала рэзкі пратэст міжнароднай супольнасьці. Пасьля правядзеньня Пхеньянам выпрабаваньняў нібыта касьмічнай ракеты ў 2012 годзе Японія, ЗША, Паўднёвая Карэя і іншыя краіны выказалі асьцярогу, што на самой справе была выпрабаваная міжкантынэнтальная балістычная ракета.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG