На якім палітычным фоне адбываецца візыт у Маскву Аляксандра Лукашэнкі? Ці прагучыць публічна на перамовах пытаньне расейскай авіябазы ў Беларусі? Ці гатовая Масква і надалей аказваць фінансавую дапамогу афіцыйнаму Менску? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы Экспэртыза Свабоды адказваюць кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі і кіраўнік праекту Belarus Security blog Андрэй Паротнікаў.