Жанчынам, якія атрымліваюць дарагія падарункі ад жаніхоў, неабходна заплаціць падатак, бо ў адпаведнасьці з законам жаніх ня ёсьць мужам або блізкім сваяком.
Пра гэта паведаміў начальнік упраўленьня падаткаабкладаньня грамадзян, дэкляраваньня даходаў і маёмасьці Міністэрства па падатках і зборах Андрэй Кавалеўскі падчас адказаў на пытанні наведнікаў onliner.by.
Паводле Кавалеўскага, даходы ў грашовай і натуральнай формах (кватэра, аўтамабіль і гэтак далей), якія атрыманы як падарункі ад блізкіх сваякоў (у тым ліку мужа ці жонкі), не абкладаюцца падаходным падаткам з фізычных асобаў незалежна ад іх кошту.
Аднак за падарункі ад жаніха падатак давядзецца заплаціць, бо згодна з законам ён не зьяўляецца мужам або блізкім сваяком.
Аднак у 2015 годзе падатак трэба плаціць толькі ў тым выпадку, калі ў суме падарункі ад асобаў, якія не знаходзяцца ў сваяцтве, будуць перавышаць 43 660 000 беларускіх рублёў цягам году.
У гэтым выпадку ўсе падарункі складаюцца, а падатак налічваецца на перавышэньне названага парогу.