Каля кансуляту Польшчы ў Менску да нас з калегам падыходзіць вельмі пажылога веку акуратна апранутая жанчына.
Пытаецца:
— За чым такая вялікая чарга?
— Па візы.
— Навошта?
— Каб паехаць у Польшчу.
— Навошта?
— Каб таньней патрэбнае купіць.
— Недавольныя, значыць... А калі ж выбары будуць?
— Былі ўжо. Месяц таму.
— Праўда? А мне ніхто не сказаў. Дзьверы ў кватэру зачыняю. Тэлевізара няма. Кропку адключылі. Сёньня прачнулася, і ня ведаю, якое чысло. Мо дзень пэнсіі? Пайшла купіць газэту, каб даведацца. У кіёску прапанавалі «Народную Волю». Добрая газэта. Прачытала, што ўжо ня будзе мільёнаў, а зноў будуць капейкі. (Уздыхнула) Іх таксама ня будзе хапаць. Бо капейкі...
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org