Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: грамадзян Турэччыны пільна даглядаюць пры ўезьдзе ў Расею


Пасольства Турэччыны ў Расеі паведаміла, што ў турэцкіх грамадзян узьніклі праблемы пры ўезьдзе ў Расею, перадае сайт РБК.

Паводле турэцкіх дыпляматаў, ужо каля 30 турэцкіх грамадзянаў былі адпраўленыя назад у Турэччыну, астатнія скардзяцца на больш пільны дагляд. Пры гэтым афіцыйных апавяшчэньняў ад расейскага боку аб зьмене парадку ўезду на тэрыторыю Расеі не паступала, паведаміў прадстаўнік прэс-аддзелу амбасады Турэччыны ў Маскве.

Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў заявіў сёньня, што ў Крамлі не выключаюць тэрарыстычнай пагрозы з Турэччыны, аднак эмбарга на турэцкія тавары ўводзіцца ня будзе. «Па меры павышэньня небясьпекі, розных экстрэмісцкіх праяваў, натуральна, прымаюцца дадатковыя меры кантролю. Гэта цалкам натуральна, тым больш ва ўмовах непрадказальных дзеяньняў у дадзеным выпадку Турэцкай рэспублікі» — цытуе Пяскова «Інтэрфакс».

Раней урад Расеі даручыў узмацніць кантроль за пастаўкамі сельскагаспадарчай прадукцыі і харчаваньня з Турэччыны і арганізаваць дадатковыя праверкі на мяжы і ў месцах яе вытворчасьці.

Паводле інфармацыі расейскіх СМІ, пасьля інцыдэнту з расейскім бамбавіком Су-24, зьбітым турэцкім зьнішчальнікам, Расея можа абмежаваць імпарт турэцкіх прадуктаў і іншых тавараў. Паведамляецца, што пастаўшчыкі ўжо сутыкнуліся з праблемамі на мытных пастах. Афармленьне грузаў з Турэччыны, сьцьвярджаюць імпарцёры, фактычна спынена.

На Турэччыну прыпадае каля 4 працэнтаў прадуктовага імпарту ў Расею, за 10 месяцаў бягучага года турэцкія кампаніі паставілі на расейскі рынак прадукцыі на адзін мільярд даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG