Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крамлю, відаць, стала не да Лукашэнкі, — Лагвінец


Алесь Лагвінец
Алесь Лагвінец

Палітоляг Алесь Лагвінец мяркуе, што прычынай пераносу візыту Лукашэнкі ў Расею могуць быць супярэчнасьці наконт расейскай вайсковай базы на тэрыторыі Беларусі.

Афіцыйны візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Расею, які першапачаткова павінен быў адбыцца 25-26 лістапада, перанесены «ў сувязі з загружанасьцю працоўных графікаў прэзыдэнтаў Беларусі і Расеі».

«Афіцыйныя візыты на роўні кіраўнікоў краінаў адмяняюцца толькі тады, калі для гэтага ёсьць надзвычайныя падставы, — тлумачыць палітоляг, намесьнік старшыні руху „За свабоду“ Алесь Лагвінец. — І такая надзвычайная падстава ў дадзеным выпадку ёсьць — расейскі вайсковы самалёт, які зьбілі туркі. Таму Крамлю, відаць, стала не да Лукашэнкі.

Магчыма, у двух кіраўнікоў ёсьць супярэчнасьці наконт расейскай вайсковай базы на тэрыторыі нашай краіны. Але паколькі ўсё гэта адбываецца не публічна, мы да канца ня ведаем, якая зараз пазыцыя Лукашэнкі, наколькі прасунуліся перамовы. Расейскі бок кажа, што, нібыта, ужо ўсё вырашана. Лукашэнка кажа, што яму патрэбная ня база, а сучасныя расейскія самалёты.

І ўсё ж, на мой погляд, прычына пераносу візыту з-за супярэчнасьцяў наконт базы вельмі нізкая. Галоўнае, што ў Расеі цяпер вельмі складаная сытуацыя — і ў міжнароднай сфэры, і ўнутры краіны. Таму, відаць, сапраўды Пуціну цяпер не да Лукашэнкі.

У Расеі былі бясконцая бравада і фанфары наконт таго, як Масква ўмела вырашае сырыйскае пытаньне. Але зьбіты ўчора самалёт паказвае, што сытуацыя насамрэч далёка не такая ружовая. Да таго ж трэба мець на ўвазе, што гэты самалёт зьбілі ня проста вайскоўцы Турцыі, а вайскоўцы краіны, якая ўваходзіць у НАТО. А гэта вельмі ўскладняе сытуацыю».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG