Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі генштаб пацьвердзіў гібель верталёта Мі-8 і марскога пяхотніка


Верталёт Мі-8 (ілюстрацыйнае фота)
Верталёт Мі-8 (ілюстрацыйнае фота)

Начальнік Галоўнага апэратыўнага ўпраўленьня Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў РФ генэрал-лейтэнант Сяргей Рудской пацьвердзіў гібель верталёта Мі-8, накіраванага на выратаваньне экіпажу Су-24.

Ён паведаміў, што для эвакуацыі расейскіх лётчыкаў зь месца прызямленьня была праведзена пошукава-выратавальная апэрацыя з прыцягненьнем двух верталётаў Мі-8. У ходзе апэрацыі адзін зь верталётаў быў абстраляны, атрымаў пашкоджаньні і зрабіў вымушаную пасадку на нэўтральнай тэрыторыі. Адзін марскі пяхотнік-кантрактнік загінуў.

Пошукава-выратавальная група і экіпаж верталёта былі эвакуаваныя і знаходзяцца на авіяцыйнай базе Хмэймім. Апэрацыя пошуку і выратаваньня экіпажу падбітага расейскага бамбавіка працягваецца, заявіў Рудской.

Сырыйская маніторынгавая група раней сёньня паведаміла, што расейскі вайсковы верталёт зрабіў вымушаную пасадку на тэрыторыі, кантраляванай урадавымі сіламі ў паўночнай Сырыі пасьля таго, як сырыйскія паўстанцы падбілі верталёт супрацьтанкавай ракетай.

Базаваная ў Вялікабрытаніі Сырыйская абсэрваторыя правоў чалавека ўдакладніла, што верталёт прызямліўся ў правінцыі Лятакія і яго экіпаж здолеў уцячы, тым часам як паўстанцы неўзабаве зььнішчылі верталёт другой ракетай.

Рудской паведаміў, што для ўзмацненьня супрацьпаветранай абароны расейскай базы крэйсэр «Масква», абсталяваны сыстэмай СПА «Форт», аналягічнай С-300, зойме раён у прыбярэжнай частцы Лятакіі. Ён таксама паведаміў, што кантакты з Турэччынай па ваеннай лініі будуць спыненыя.

Турэччына сьцьвярджае, што расейскі бамбавік Су-24 парушыў яе паветраную прастору і праігнараваў неаднаразовыя папярэджаньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG