Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зьменшылася сярэдняя зарплата. Трэці месяц запар


Цяпер сярэдні заробак — 380 даляраў, год таму быў 595.

Сярэдняя зарплата ў кастрычніку 2015 году па Беларусі склала 6 837 568 рублёў — 409 даляраў па сярэднім курсе Нацбанку на кастрычнік, альбо 380 на сёньня. Сярэдняя зарплата ў кастрычніку 2015 году склала 95,6% ад той, што была год таму: у кастрычніку 2014 году яна раўнялася 6 377 912 рублям, альбо 595 далярам па курсе Нацбанку на 1 лістапада.

Сярэдняя зарплата за студзень-кастрычнік бягучага году складае 6 646 488 рублёў. У параўнаньні зь верасьнем кастрычніцкая зарплата стала меншая на 25 382 рублёў, а верасьнёўская была меншая за жнівеньскую на 107 571 рубель.

Як звычайна, найвышэйшую зарплату атрымліваюць у прафэсіях, зьвязаных з вылічальнай тэхнікай — 28 271 137 рублёў у кастрычніку 2015 году. Тым часам у сфэры сацыяльных паслугаў зарплата ў сем разоў меншая — 3 943 109 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG