Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Я палюбіла Парыж пасьля пятніцы, 13-га


Юля Коцкая
Юля Коцкая

Парыж, пятніца, 13-га. Так называлася закрытая група ў Фэйсбуку, дзе мы плянавалі адзначэньне майго дня народзінаў у Парыжы.

Парыж ня быў для мяне горадам-марай. Проста чамусьці я вырашыла, што хачу ў гэты дзень быць там у вясёлай кампаніі.

— Ты запомніш гэты дзень надоўга! — пісалі мне знаёмыя ў Фэйсбуку пасьля тэракту.

Яны мелі рацыю... Толькі запомню я не тэракт, а прыгожы горад і годных людзей, незалежна ад колеру скуры, веравызнаньня і полу. Ветлівыя паліцэйскія, усьмешлівыя афіцыянты і добразычлівыя мінакі. Я запомню, што такое чалавечнасьць і павага да іншых, я запомню, што такое годнасьць і адкрытасьць у ня самы просты час. Я запомню Парыж за любоў, за любоў да людзей.

Страшна мне якраз стала дома, у Беларусі.

«Ты, напэўна, у стрэсе?!», «У Эўропу больш ні нагой?!», «Навошта ты выбрала Парыж, дзе адны арабы?!», «Цяпер ты пабачыла, што робяць мігранты?!» — першае, што пачула я ад сваіх блізкіх і знаёмых пасьля таго, як перасекла мяжу.

Людзі, едзьце ў Парыж, паверце, там ёсьць ня толькі што паглядзець, але і чаму павучыцца.

Парыж вучыць любіць!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG