Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ведае пра ўзмацненьне НАТО і пра «нейкія задумы па ядзернай зброі»


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка ўхваліў новы плян прымяненьня рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расеі для разгляду на пасяджэньні Вышэйшага дзяржаўнага савету Саюзнай дзяржавы.

Плян, які будзе дзейнічаць у будучай пяцігодцы, прадстаўлены сёньня міністрам абароны Андрэем Раўковым, піша БЕЛТА.

Новы плян падлягае зацьвярджэньню на пасяджэньні Вышэйшага дзяржаўнага савету, дзе старшынюе Лукашэнка. Чакаецца, што плян уступіць у сілу ў студзені наступнага году.

Лукашэнка пацікавіўся ў міністра абароны, наколькі плян улічвае новыя тэндэнцыі, зьмены абстаноўкі вакол Беларусі. Раўкоў запэўніў, што ўлічвае.

«Усім вядома, што ва Ўкраіне дзеецца, — падкрэсьліў Лукашэнка. — Мы з гэтым ня можам не лічыцца».

Лукашэнка дадаў, што даводзіцца ўлічваць, якая там сытуацыя, паток нелегалаў, зброі і гэтак далей.

Лукашэнка зьвярнуў увагу і на тое, што адбываецца каля заходніх межаў Беларусі, дзе назіраецца ўзмацненьне групоўкі Паўночнаатлянтычнага альянсу (НАТО), у прыватнасьці, ваенна-паветранага і наземнага складнікаў.

«Мы таксама гэта ведаем. Мы ведаем пра пашырэньне сыстэмы ПРА Злучаных Штатаў Амэрыкі на Захадзе, ведаем таксама пра нейкія задумы па ядзернай зброі. Усё гэта нам прыйдзецца ўлічваць», — сказаў Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG