Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падатак на працэнты па ўкладах і дэпазыты, якія нельга забраць датэрмінова — новы дэкрэт прэзыдэнта


Падпісаны дэкрэт прэзыдэнта аб прыцягненьні грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазыты). Дакумэнт ужо зарэгістраваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Як апавялі tut.by крыніцы ў банкаўскай сфэры, дакумэнт прадугледжвае два галоўныя новаўвядзеньні.

Па-першае, з 12 лістапада банкі будуць прапаноўваць кліентам так званыя адклікальныя і безадклікальныя уклады. «Апошнія будуць мець больш высокую стаўку, аднак іх нельга будзе зьняць раней за тэрмін заканчэньня дамовы», — патлумачыла крыніца выдаеньня.

Цяпер жа банк абавязаны вярнуць любы ўклад кліенту па яго патрабаваньні цягам 5 дзён, нават калі тэрмін дамовы не мінуў.

Новы дэкрэт ня будзе распаўсюджвацца на дэпазыты, якія ўжо дзейнічаюць.

Другая навацыя — на працэнты па кароткатэрміновых укладах фізычных асобаў уводзіцца падаходны падатак.

«Гэтая норма ўступіць у сілу з 1 красавіка 2016 году. Яна будзе тычыцца ня ўсіх дэпазытаў, а толькі рублёвых, калі грошы там праляжалі менш за год, і валютных — менш за два гады», — распавяла крыніца.

Стаўка падаходнага падатку цяпер 13%. Спаганяць падатак будуць толькі з адсоткаў, налічаных на ўклад.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG