Ці патрэбныя Беларусі рэформы? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
Мужчына сярэдняга веку: «Канечне, патрэбныя рэформы. Трэба якасную прадукцыю вырабляць, а то нібыта мадэрнізацыю правялі, а прадукцыя ідзе на склады — значыцца, ня тая якасьць. Дый наконт палітычнай рэформы пара падумаць, бо чыста прэзыдэнцкая ўлада па-беларуску нагадвае манархію. Яна ў адных руках, і ніхто ня можа яго абмежаваць».
Мужчына перадпэнсійнага веку: «Так, патрэбныя, бо цяжка жыць цяпер. Я будаўнік і бяз працы. У крамах усё дорага, а тут яшчэ і бяз працы. А як сям’ю ўтрымаць? І ходзіш як невядома хто, работы нідзе не знайсьці».
Мужчына сярэдняга веку: «Абавязкова патрэбныя, паколькі няма працы, заробкі малыя. А рэформы патрэбныя, каб была праца і годны заробак — вось і ўсё».
Рэформы ўжо даўно патрэбныя былі, гадоў 15–20 таму. А што цяпер можа ўратаваць нас? Хіба толькі так, як Майдан ва Ўкраіне...
Мужчына сярэдняга веку: «Рэформы ўжо даўно патрэбныя былі, гадоў 15–20 таму. А што цяпер можа ўратаваць нас? Хіба толькі так, як Майдан ва Ўкраіне, бо ўсё настолькі павязана...»
Мужчына сярэдняга веку: «Я гляджу на рэформы станоўча. Вось зараз новыя грошы зьявяцца... Я хачу, каб у нас усё было добра, а таму за рэформы, за станоўчыя рэформы».
Малады мужчына: «Канечне, патрэбныя. Але пакуль мы не пазбавімся ад кітайскай прадукцыі і пакуль не пазбавімся ад усякага сэканд-хэнду, то сваю эканоміку не падымем...»
Малады мужчына: «Ну канечне, патрэбныя, бо вы паглядзіце, якія цяпер заробкі — два мільёны, два з паловай. У нас пухавік каштуе мільён — я купіў два і зубы паклаў на паліцу, і буду хадзіць шукаць дзе паесьці, на адной бульбе. А я не хачу так жыць, мне хочацца і адпачыць, і ў той самы рэстаран схадзіць. А таму варта рабіць пераварот, а ня проста рэформы».
Патрэбна найперш зьмена ўлады ў краіне...
Мужчына пэнсійнага веку: «Канечне, патрэбныя, каб у краіне настала працьвітаньне, бо рэформы ж толькі дзеля гэтага і робяцца».
Малады мужчына: «Здаецца, патрэбна рабіць рэформы, бо нешта становіцца ўсё горш і горш...»
Ягоны сябра: «Мы ўжо скочваемся невядома куды, а таму патрэбна найперш зьмена ўлады ў краіне...»