На форуме massovki.ru створаныя некалькі тэмаў, дзе можна запісацца на ўдзел у тым ці іншым мітынгу і атрымаць за гэта грашовае ўзнагароджаньне. Стандартны кошт — 300 расейскіх рублёў. У якасьці бонуса некаторыя арганізатары прапаноўваюць сагрэцца каньяком перад пачаткам акцыі:
«4 ноября на митинг требуются мужчины и женщины любой возрастной категории. Встречаемся в 9.00 м. Белорусская радиальная в центре зала. Запись по тел. 89255119136 Оплата 300руб. До мероприятия гарантируем коньячок с лимончиком!»,
— адна з аб’яваў, мэта якой сабраць удзельнікаў на сьвяткаваньне Дня народнага адзінства.
На гэтым жа форуме можна запісацца і на ўдзел у акцыях, прымеркаваных да Дня кастрычніцкай рэвалюцыі (7 лістапада):
«7 ноября( суббота). Приглашает всех желающих на санкционированый митинг,посвящённый дню 7 ноября. Возраст от 16 до 75 лет. Сбор в 11:30 метро Достоевская в центре зала. Встречаю Вас с табличкой ЕЛЕНА. Занятость до 14:00. Компенсация Вам 300 рублей».
Маладыя могуць зарабіць удвая больш — ёсьць прапанова для людзей 25-30 гадоў з аплатай 600 рублёў. Праўда, апроч узроставага патрабаваньня, дадаецца неабходнасьць мець прыстойны зьнешні выгляд:
«4 ноября приглашаем всех желающих 25-30 лет принять участие в санкционированном праздничном шествии, посвященном Дню народного единства. Приличный внешний вид и приличная одежда. Компенсация 600 рублей».
Цікава, што некаторыя жадаючыя паўдзельнічаць у акцыях, запісваючыся на форуме, дасылаюць свае фатаздымкі, указваюць рост і памер вопраткі.
Сьвята адзначаецца ў Расеі з 2005 году — пасьля адмены сьвяткаваньня гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 году 7 лістапада.
Афіцыйнае шэсьце, прысьвечанае сьвяту, пройдзе на Цьвярской вуліцы ў Маскве.
У раёне Любліна пройдзе акцыя нацыяналістаў — «Рускі марш».
Яшчэ адна нацыяналістычная акцыя пад назвай «Наварускі марш» пройдзе на поўначы Масквы. Яе ўдзельнікі пройдуць ад станцыі мэтро «Кастрычніцкае поле» да «Шчукінскай» пад лёзунгамі ў падтрымку сэпаратыстаў у Данбасе.
Такога ж кшталту мерапрыемствы заплянаваныя і ў іншых гарадах Расеі.
Паводле апытаньняў «Левада-цэнтра», 59 % грамадзян Расеі ня будуць адзначаць Дзень народнага адзінства. Зьбіраюцца адзначаць толькі 19 %. Для таго, каб зрабіць акцыі шматлюднымі, арганізатары прапаноўваюць за ўдзел грошы і алькаголь.