Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ісламская дзяржава» заявіла аб датычнасьці да крушэньня A321


Баевікі тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» ўзялі на сябе адказнасьць за крушэньне пасажырскага самалёта A321 ў Эгіпце. Тэрарысты сьцьвярджаюць, што яны зьбілі лайнэр.

Самалёт A321 авіякампаніі Metrojet (старую назву — «Кагалымавія») разьбіўся на поўначы Сынайскай паўвыспы. У гэтым раёне эгіпэцкая армія і паліцыя праводзяць спэцапэрацыі супраць баевікоў-ісламістаў. Аднак у тэрарыстаў, па наяўных дадзеных, няма зброі, зь якой можна зьбіць самалёт на вышыні 10 кілямэтраў — на эшалёне, дзе знаходзіўся A321.

Самалёт расейскай авікампаніі «Кагалымавія» зьнік з радараў неўзабаве пасьля вылету з Шарм-эш-Шэйху сёньня раніцай. Мясцовыя СМІ передаюць, што ён разьбіўся на Сынайскай паўвысьпе ў Эгіпце. Інфармацыю пра крушэньне пацьвердзілі ў офісе прэм’ер-міністра Эгіпту. На борце знаходзіліся 224 чалавекі, у тым ліку 217 пасажыраў. Сярод іх — беларус Раман Серадзінскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG