Чаму для ўлады і ўсяго грамадзтва пытаньне дзяржаўнай і гістарычнай сымболікі застаецца гэткім важным і гарачым? Ці будуць улады ў новых геапалітычных рэаліяй і надалей чапляцца за савецкія сымбалы, ці пачнуць шукаць нейкія кампрамісы з нацыянальна арыентаванай часткай грамадзтва? Ці можа ў Беларусі адбыцца ленінапад? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказваюць галоўны рэдактар часопіса “Архэ” Валер Булгакаў, публіцыст і пісьменьнік Севярын Квяткоўскі і кіраўнік кансэрватыўнага цэнтру «Номас» Пятро Пятроўскі.