Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Freеdom House: Інтэрнэт-свабоды ў Беларусі найменш у Эўропе


Амэрыканская няўрадавая арганізацыя Freеdom House абнародавала штогадовую справаздачу аб свабодзе карыстаньня інтэрнэтам у сьвеце.

Беларусь у справаздачы чарговы раз залічана да краінаў, у якіх карыстаньне інтэрнэтам несвабоднае.

Паводле Freedom House, індэкс свабоды інтэрнэту ў Беларусі ў 2014 годзе — 64. Летась гэты індэкс быў крыху лепшы — 62 (у мэтадалёгіі Freedom House індэксы 0-30 адносяцца да свабодных краінаў; 31-60 — да часткова свабодных; 61-100 — да несвабодных).

У справаздачы адзначаецца, што Беларусь, разам з Інданэзіяй, Іранам, Казахстанам, Узбэкістанам і Этыёпіяй — сярод краінаў, якія спрабуюць забараніць сродкі абыходу інтэрнэт-цэнзуры, — такія як Tor.

З эўрапейскіх краінаў, якія ёсьць у аглядзе, Беларусь мае найгоршы паказьнік. З колішніх савецкіх рэспублік, якія патрапілі ў агляд, горшы індэкс за Беларусь зноў мае толькі Ўзбэкістан — 78. Рэйтынг Расеі пагоршыўся на два пункты і цяпер такі ж як у Беларусі летась — 62.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG