у мяне была сяброўка, габрэйка, нацыяналістка, люта ненавідзела мусульманаў. я ніколі зь ёю не заводзіў гутарку на «гэтую» тэму.
яна эмігравала да старэйшага брата ў Ізраіль, там ён пазнаёміў яе са сваім блізкім сябрам.
нечакана для сябе гэтая габрэйка-нацыяналістка закахалася да бяспамяцтва... і калі яны праз год вырашылі ажаніцца, ён распавёў ёй, што насамрэч не габрэй, а мусульманін, хаваў гэта праз каханьне да яе.
ёй стала сорамна. яна да гэтага амаль штодзень абуралася мусульманскім сьветам. ён ніколі не пярэчыў. часам пагаджаўся, што бываюць вар’яты.
неяк яна мне патэлефанавала і гадзіну плакала ў слухаўку. ёй было няёмка.
Блізкі Ўсход выратуе каханьне.
а.і. бацкель
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl. org