«Мы спадзяёмся на поўную адмену санкцыяў. Спадзяёмся таксама, што гэта адбудзецца як найхутчэй», — сказаў Мірончык.
«Санкцыі паказалі сваю беспэрспэктыўнасьць і неэфэктыўнасьць», — падкрэсьліў ён.
Мірончык таксама паведаміў, што беларускае зьнешнепалітычнае ведамства пакуль не гатовае камэнтаваць інфармацыю пра намер эўрапейскіх структур прыпыніць санкцыі ў дачыненьні да Беларусі.
«Мы камэнтуем толькі падзеі і факты», — сказаў прадстаўнік МЗС.