Паводле дакладу, авіялайнэр быў зьбіты з зэнітна-ракетнага комплексу «Бук» расейскай вытворчасьці.
Даклад не вызначае вінаватых у запуску ракеты.
У дакладзе гаворыцца, што ахвяры — 298 чалавек на борце авіялайнэра — страцілі сьвядомасьць амаль адразу пасьля пападаньня ракеты.
Захад і Украіна лічаць, што самалёт зьбілі прарасейскія сэпаратысты на Данбасе. Расея кажа, што ракета была выпушчаная з тэрыторыі, кантраляванай украінскімі ўрадавымі сіламі.
Мижнародная камісія працягвае працу над высьвятленьнем вінаватых у трагедыі.
Расейскі вытворца «Бука» — канцэрн «Алмаз-Антэй» — некалькі гадзін перад публікацыяй дакладу Рады бясьпекі Нідэрляндаў паўтарыў вэрсію аб тым, што ў катастрофе «Боінга» вінаватая Украіна.
Генэральны дырэктар канцэрну «Алмаз-Антэй» Ян Новікаў заявіў, што экспэрымэнты канцэрну пацьвердзілі вэрсію, згодна зь якой малайзійскі «Боінг» зьбілі з раёну населенага пункту Зарошчанскае, які знаходзіўся пад кантролем украінскага боку. Паводле Новікава, «Боінг» маглі зьбіць з комплексу яшчэ больш старой мадыфікацыі, чым меркавалася раней — 9M38, а не 9М38М1, як канцэрн сьцьвярджаў раней.