Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўныя экзыт-полы: Лукашэнка атрымаў больш за 80%, Караткевіч ці то другая, ці то трэцяя


У эфіры дзяржаўных тэлеканалаў былі агучаныя першыя па завяршэньні выбараў вынікі экзыт-полаў.

Як паведамляюць дзяржаўныя тэлеканалы, паводле экзыт-полаў «Эўразійскага баромэтру» (Аўстрыя), на прэзыдэнцкіх выбарах 2015 году галасы разьмеркаваліся наступным чынам: Лукашэнка — 80,3%, Караткевіч — 5,6%, Гайдукевіч — 5,1%, Улаховіч — 1,9%, супраць усіх — 7,09%.

Расейскія СМІ падаюць іншыя вынікі «афіцыйных экзыт-полаў», не спасылаючыся на канкрэтную арганізацыю. Паводле іх, Лукашэнка мае 82,9%, Гайдукевіч — 4,8%, Караткевіч — 4,3%, Улаховіч — 2,1%, супраць усіх — 5,9%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG