Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэсьце нацыянальнага сьцяга прайшло па Менску ФОТА, ВІДЭА

Каля тысячы чалавек 10 кастрычніка ўзялі ўдзел у мірным шэсьці пад нацыянальнымі сьцягамі ў Менску ад плошчы Свабоды да плошчы Якуба Коласа.

14:57 10.10.2015

15:51 10.10.2015

Ці будзе Плошча? Свабода апытала палітыкаў пра вечар 11 верасьня

Ці адбудзецца ў Менску акцыя пасьля абвяшчэньня вынікаў выбараў у гэтую нядзелю? Меркаваньнямі дзеляцца палітыкі, якія маюць досьвед арганізацыі пасьлявыбарчых вулічных пратэстаў.

15:52 10.10.2015

Што рабіць, калі вас затрымаюць на шэсьці або на Плошчы?

Сёньня чакаецца заплянаванае апазыцыяй пратэстнае шэсьце ад плошчы Свабоды да плошчы Якуба Коласа. Ня выключаныя акцыі пратэсту і ў нядзелю пасьля выбараў.

15:52 10.10.2015

Някляеў: «Ня трэба ісьці на выбарчыя ўчасткі, трэба ісьці на Плошчу Свабоды»​

Прыхільнікі ігнараваньня выбараў заклікаюць сабрацца на плошчы Свабоды 10 кастрычніка а 17-й, потым прайсьціся пад нацыянальнымі сьцягамі да плошчы Якуба Коласа.

16:41 10.10.2015

Адным зь першых прыйшоў на акцыю сустаршыня БХД Павал Севярынец. Ён сказаў, што акцыя будзе праходзіць пад лёзунгам «За свабодныя і справядлівыя выбары».

16:52 10.10.2015

Някляеў: Лукашэнка стварыў сваё прыватнае прадпрыемства з нашай краіны

На акцыю прыйшоў адзін з арганізатараў Уладзімер Някляеў. Кажа, што цяпер ужо справа ня ў выбарах, а ў тым, што мы будзем рабіць пасьля выбараў. Улада ўключыла адміністрацыйны рэсурс напоўніцу. Так яшчэ ніколі не было. «Лукашэнка стварыў сваё прыватнае прадпрыемства з нашай краіны і кантралюе ўсё грамадзтва. Выбару ў людзей практычна не засталося. Пасьля выбараў нас чакае самы складаны час». Някляеў мяркуе: бітвы ні на Нямізе, ні на плошчы Якуба Коласа сёньня ня будзе.

16:57 10.10.2015

На пытаньне, ці плянуюць нейкія акцыі на нядзелю і панядзелак, Някляеў адказаў:

«Грамадзтва запалоханае дзяржаўнай прапагандай... У большасьці людзей на плячах ужо не галовы, а тэлевізары. Вы бачыце, колькі мала людзей прыходзіць на акцыю. Людзі запалоханыя».

На пытаньне, што рабіць заўтра, адказаў: «Не ісьці на выбары».

16:58 10.10.2015

Мікола Статкевіч: «Гэта акцыя маральная. Кандыдаты не завуць на плошчу, яны зазываюць на ўчасткі. Гэта зазывалы».

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG