Зьяўляюцца першыя сьцягі #сход http://t.co/CycgS4TKcw
— Радыё Свабода (@svaboda) 10.10.2015
#сход Мікола Статкевіч перад шэсьцем http://t.co/OtwmKGRqRK
— Радыё Свабода (@svaboda) 10.10.2015
Мікола Статкевіч: «Гэта акцыя маральная. Кандыдаты не завуць на плошчу, яны зазываюць на ўчасткі. Гэта зазывалы».
Някляеў кажа: «Акцыі трэба планаваць, калі ты нешта можаш прапанаваць. Грамадства запалоханае. Нас палохаюць новым майданам #сход
— Радыё Свабода (@svaboda) 10.10.2015
На пытаньне, ці плянуюць нейкія акцыі на нядзелю і панядзелак, Някляеў адказаў:
«Грамадзтва запалоханае дзяржаўнай прапагандай... У большасьці людзей на плячах ужо не галовы, а тэлевізары. Вы бачыце, колькі мала людзей прыходзіць на акцыю. Людзі запалоханыя».
На пытаньне, што рабіць заўтра, адказаў: «Не ісьці на выбары».
Прыйшоў Мікола Статкевіч. Яго спыталі: які сёньня плян? Кажа, пабачыце #сход http://t.co/aIdJomE69f
— Радыё Свабода (@svaboda) 10.10.2015
#сход Уладзімер Някляеў у атачэньні журналістаў http://t.co/1B7tqpwNeD
— Радыё Свабода (@svaboda) 10.10.2015
Някляеў: Лукашэнка стварыў сваё прыватнае прадпрыемства з нашай краіны
На акцыю прыйшоў адзін з арганізатараў Уладзімер Някляеў. Кажа, што цяпер ужо справа ня ў выбарах, а ў тым, што мы будзем рабіць пасьля выбараў. Улада ўключыла адміністрацыйны рэсурс напоўніцу. Так яшчэ ніколі не было. «Лукашэнка стварыў сваё прыватнае прадпрыемства з нашай краіны і кантралюе ўсё грамадзтва. Выбару ў людзей практычна не засталося. Пасьля выбараў нас чакае самы складаны час». Някляеў мяркуе: бітвы ні на Нямізе, ні на плошчы Якуба Коласа сёньня ня будзе.
Някляеў: Лукашэнка зьнішчыў людзей, прынізіў нашу мову і культуру. І з яго хочуць зьняць санкцыі? #сход
— Радыё Свабода (@svaboda) 10.10.2015
Людзі дастаюць першыя бел-чырвона-белыя сьцягі. Новыя удзельнікі падыходзяць #сход
— Радыё Свабода (@svaboda) 10.10.2015
Някляеў кажа, што адразу будзе невялічкі сход, а пасьля шэсьце з нацыянальнымі сьцягамі https://t.co/Hg8hkvARql #сход http://t.co/bkRXXy81q0
— Радыё Свабода (@svaboda) 10.10.2015
Раздаюць улёткі з заклікам да байкоту #сход http://t.co/9dwzbFpYlr
— Радыё Свабода (@svaboda) 10.10.2015
Міліцыя ўжо чакае) Фота @nasa_niva #сход http://t.co/031W3WcXgS
— Радыё Свабода (@svaboda) 10.10.2015
Пачалі падыходзіць журналісты і першыя пратэстуючыя #сход http://t.co/ojMMlKxh1U
— Радыё Свабода (@svaboda) 10.10.2015
Адным зь першых прыйшоў на акцыю сустаршыня БХД Павал Севярынец. Ён сказаў, што акцыя будзе праходзіць пад лёзунгам «За свабодныя і справядлівыя выбары».
Прыйшоў Павал Севярынец. Холадна зараз у Менску #сход http://t.co/63zrqbKrkc
— Радыё Свабода (@svaboda) 10.10.2015
Да пачатку акцыі яшчэ хвілін 25. Людзей пакуль амаль няма #сход http://t.co/npm0Fpua0Z
— Радыё Свабода (@svaboda) 10.10.2015
Някляеў: «Ня трэба ісьці на выбарчыя ўчасткі, трэба ісьці на Плошчу Свабоды»
Прыхільнікі ігнараваньня выбараў заклікаюць сабрацца на плошчы Свабоды 10 кастрычніка а 17-й, потым прайсьціся пад нацыянальнымі сьцягамі да плошчы Якуба Коласа.
Што рабіць, калі вас затрымаюць на шэсьці або на Плошчы?
Сёньня чакаецца заплянаванае апазыцыяй пратэстнае шэсьце ад плошчы Свабоды да плошчы Якуба Коласа. Ня выключаныя акцыі пратэсту і ў нядзелю пасьля выбараў.
Ці будзе Плошча? Свабода апытала палітыкаў пра вечар 11 верасьня
Ці адбудзецца ў Менску акцыя пасьля абвяшчэньня вынікаў выбараў у гэтую нядзелю? Меркаваньнямі дзеляцца палітыкі, якія маюць досьвед арганізацыі пасьлявыбарчых вулічных пратэстаў.