Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя на парадзе паказала міжкантынэнтальную ракету


Паўночная Карэя на маштабным вайсковым парадзе ў Пхэньяне з нагоды 70-годзьдзя заснаваньня Працоўнай партыі Карэі паказала міжкантынэнтальныя балістычныя ракеты далёкага радыюсу дзеяньня KN-08, перадае «Інтэрфакс» са спасылкай на паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap. Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын заявіў, што краіна гатовая супрацьстаяць амэрыканскай агрэсіі.

Міма ганаровай трыбуны на цэнтральнай плошчы Кім Ір Сэна параднымі разьлікамі прайшлі падразьдзяленьні ўсіх відаў узброеных сіл КНДР. Гледачам прадэманстравалі розныя віды вайсковай тэхнікі — танкі, самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі, баявыя машыны пяхоты. Былі паказаны вырабленыя ў КНДР бесьпілётныя лятальныя апараты, ракетныя сыстэмы розных тыпаў, перадае ТАСС.

Выступаючы на парадзе, лідэр КНДР Кім Чэн Ын адзначыў, што яго краіна гатовая супрацьстаяць любой вайне, разьвязанай ЗША. «Карэйская народная армія стала самай моцнай рэвалюцыйнай сілай, а наша краіна ператварылася ў непрыступную крэпасьць і сусьветную ваенную дзяржаву», — падкрэсьліў Кім Чэн Ын.

Парад суправаджаўся паветраным шоў: група самалётаў выпісала ў небе над Пхэньянам лічбу «70» і эмблему ППК — серп, молат і пэндзаль мастака, якія сымбалізуюць адзінства рабочых, сялян і інтэлігенцыі.

Выкарыстаньне ракет з балістычнай тэхналёгіяй забаронена КНДР адпаведнымі рэзалюцыямі Рады бясьпекі ААН, аднак Пхэньян, нягледзячы на ўведзеныя супраць яго санкцыі за парушэньне рэзалюцый, працягвае разьвіваць ракетную праграму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG