Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як падчас тэледэбатаў кандыдаты «тролілі» адно аднаго


«Яна нават ня ведае, як працуе Савет міністраў» — заявіў Гайдукевіч пра Караткевіч, а тая абвінаваціла яго ў «кумаўстве» — падчас тэледэбатаў кандыдаты ў прэзыдэнты патролілі адзін аднаго.

3 кастрычніка ў прамым эфіры тэлеканала Беларусь1 адбыліся дэбаты паміж кандыдатамі ў прэзыдэнты. Тацяна Караткевіч, Мікалай Улаховіч і Алег Гайдукевіч, які прыйшоў у студыю замест свайго бацькі Сяргея Гайдукевіча, абмяняліся ня самымі прыемнымі характарыстыкамі.

Алег Гайдукевіч зачапіў Тацяну Караткевіч яшчэ падчас свайго першага выступу. Паводле Гайдукевіча, «за прыгожымі словамі пра мірныя перамены (Караткевіч — РС.) хавае тую ж апазыцыю, якая 20 год спрабавала разбурыць краіну».

Тацяна Караткевіч не змаўчала і ў першым жа пытаньні заявіла, што Алегу Гайдукевічу пайсьці на тэледэбаты «загадаў тата».

«Дзейны прэзыдэнт ня чуе людзей і праігнараваў дыскусію, а Сяргей Гайдукевіч яшчэ ня стаў прэзыдэнтам, але ўжо ігнаруе людзей? Чаго чакаць ад такога прэзыдэнта? Кумаўства і непавагі да людзей», — заявіла Караткевіч.

Дасталося ад Караткевіч і Мікалаю Ўлаховічу. Кандыдатка згадала, як у адным зь інтэрвію Ўлаховіч назваў Максіма Багдановіча «польскім паэтам». «Адкуль такая непавага да беларускага?» — запыталася Караткевіч.

«Я проста пашырыў межы яго дзейнасьці,» — апраўдваўся Ўлаховіч.

Гайдукевіч, задаючы пытаньне Караткевіч, прайшоўся па яе камандзе:

«У яе намесьнік начальніка штаба — прадстаўнік БНФ, таго самага, які радаваўся таму, што адбываецца на Майдане, якія хадзілі тут і крычалі, каб у нас такое адбылося.... Калі Тацяна Мікалаеўна прыйдзе да ўлады, будзе вайна, хаос і рэвалюцыя».

Урэшце Тацяна Караткевіч выкарыстала «жаночы» аргумэнт і заявіла, што «большасьць мужчынаў любяць перабольшваць свае вынікі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG