Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рымашэўскі: Усе ўдзельнікі дэбатаў у адзін голас хлусілі, што ў Беларусі ёсьць выбары


Віталь Рымашэўскі
Віталь Рымашэўскі

Кандыдат у прэзыдэнты 2010 года Віталь Рымашэўскі так пракамэнтаваў тэледэбаты кандыдатаў у прэзыдэнты:

«Сёньня ўся тройка была аднадушна ў адным: усе яны заклікалі людзей масава ісьці на выбары, і ўсе яны без выключэньня, у адзін голас хлусілі, што ў Беларусі ёсьць выбары, маўляў, прыходзьце і галасуйце.

Крыху агаварылася Тацяна Караткевіч, што, магчыма, пры падліку галасоў могуць быць парушэньні.

Другая мая выснова (апроч таго, што кандыдаты адзінадушна хлусілі, кажучы пра тое, што ў Беларусі ёсьць выбары і заклікалі ісьці галасаваць, не казалі пра страшныя фальсіфікацыі, пра тое, што выбары адсутнічаюць у Беларусі) — гэта тое, што галоўным героям, нягледзячы на фізычную адсутнасьць, на дэбатах быў Аляксандар Лукашэнка. Яго і ўзгадвалі, да яго апэлявалі. А Тацяна Караткевіч наагул заклікала пайсьці да яго на паклон, каб пераканаць, давесьці, што большасьць людзей хоча перамен.

Усё астатняе дзеяньне, нібыта спрэчкі паміж кандыдатамі, — яны не былі датычныя, скажам так, стрыжнявай тэмы, важнай на сёньняшні дзень. Гэта менавіта адсутнасьць свабоднага выбару ў Рэспубліцы Беларусь, і яны служылі такой своеасаблівай шырмай, якая прыкрывае асноўную мэту — заклікаць людзей ісьці на выбары.

Дарэчы, я хачу падкрэсьліць, што Ўлаховіч асабліва заклікаў менавіта менчукоў прыйсьці прагаласаваць. Цяперашняя ўлада абсалютна правільна разумее, што Менск — пратэстны горад, тут заўсёды нізкая яўка. І ў тым, каб павысіць гэтую яўку, зацікаўленыя і старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, і ўсе тры кандыдаты, якія ўдзельнічалі ў тэледэбатах».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG