Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявілася беларуская вэрсія Youtube. Пакуль безь беларускай мовы


Адрас youtube.by перанакіроўвае на галоўную старонку Youtube, дзе будуць паказвацца падборкі беларускага відэа.

Кампанія Google, уладальнік Youtube, стварыла беларускую вэрсію відэахостынгу па адрасе youtube.by. Ад сусьветнай яна будзе адрозьнівацца рэкамэндаваным нацыянальным кантэнтам, але, прынамсі пакуль, — не нацыянальнай мовай: беларускай вэрсіі інтэрфэйсу няма.

Адрас youtube.by перанакіроўвае наведніка на галоўную старонку youtube.com, і замест рэкамэндацыяў, актуальных для ЗША ці іншай краіны, карыстальнік пабачыць рэкамэндацыі наконт таго, што варта паглядзець менавіта ў Беларусі. Гэта не перашкаджае глядзець іншыя відэа: зайшоўшы па адрасе youtube.by, карыстальнік зможа паглядзець любыя — і беларускія, і замежныя кліпы.

Акрамя таго, адкрыцьцё нацыянальнай вэрсіі спросьціць працу беларускім рэклямадаўцам, якія змогуць карэктней нацэліць рэкляму на патрэбны рынак, і праваўладальнікам, якім стане прасьцей зарабляць на сваім кантэнце.

Запуск беларускай вэрсіі сэрвісу прайшоў не без праблемаў: браўзэр Google Chrome зрэдчас папярэджвае, што youtube.by можа належаць зламысьнікам і красьці паролі, хоць дамэн афіцыйна належыць Google і перанакіроўвае на сапраўдную старонку Youtube.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG