Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія мусульмане адзначаюць Курбан-байрам — сьвята ахвярапрынашэньня

24 верасьня мусульмане па ўсім сьвеце адзначаюць Курбан-байрам — самае вялікае сьвята ў ісламе. Свабода наведала сьвяточную малітву ў Сьмілавічах, што пад Менскам, і паглядзела, як адзначаюць Курбан-байрам у сяброўскім коле.​

Курбан-байрам (так называецца сьвята па-цюрску) ці Ід аль-Адха (па-арабску) завяршае абрад хаджу, які мільёны мусульман праводзяць у Мэцы, што ў Саудаўскай Арабіі. Ад сёньня сьвята будзе працягвацца тры дні.

Паводле мусульманскай традыцыі, у гэты дзень прыносіцца ахвяра. Гэта можа быць вярблюд, баран ці карова. Лічыцца, што траціну мяса мусульмане мусяць зьесьці за сьвяточным сталом, траціну — аддаць беднякам зь ліку блізкіх і суседзяў, і траціну — беднякам, якія просяць міласьціну.

XS
SM
MD
LG