Лінкі ўнівэрсальнага доступу

AFP: Расея разьмясьціла ў Сырыі 28 баявых самалётаў і плянуе накіраваньне 2000 вайскоўцаў


Расейскія вайскоўцы ў Сырыі, фота з сацыяльных сетак
Расейскія вайскоўцы ў Сырыі, фота з сацыяльных сетак

Расейcкія баявыя самалёты разьмешчаныя на аэрадроме ў сырыйскай правінцыі Латакія.

Расея разгарнула ў Сырыі 28 зьнішчальнікаў і бамбавікоў. Пра гэта паведамляе агенцтва AFP са спасылкай на ананімных высокапастаўленых амэрыканскіх чыноўнікаў.

Адзначаецца, што баявыя самалёты разьмешчаныя на аэрадроме ў сырыйскай правінцыі Латакія.

Другі чыноўнік паведаміў, што на аэрадроме таксама знаходзяцца каля 20 расейскіх і транспартных баявых верталётаў.

Па словах суразмоўцаў агенцтва, нарошчваньне Расеяй тэхнікі ў Сырыі, «хутчэй за ўсё, зьяўляецца прэлюдыяй да ваенных дзеяньняў».

У той жа час, як паведамляе Financial Times, на расейскай авіябазе, якая будуецца ў Сырыі, плянуецца разьмясьціць каля 2000 чалавек.

Па словах крыніцы выданьня, якая зьяўляецца дарадцам па сырыйскай праблематыцы ў Маскве, разьмяшчэньне 2000 чалавек на авіябазе ў правінцыі Латакія будзе азначаць «завяршэньне першай фазы расейскай ваеннай місіі ў Сырыі». Іншая крыніца газэты паведаміла, што ў гэты лік уключаныя ня толькі экіпажы баявых самалётаў, але таксама тэхнічны пэрсанал, а таксама вайскоўцы, якія зоймуцца аховай авіябазы.

Масква раней прызнала, што ў раёне сырыйскага аэрадрома ў Латакіі знаходзяцца расейскія вайскоўцы, якія, паводле сьцьвярджэньня Расейскай Фэдэрацыі, прыцягнутыя да аховы і аднаўленьня ўзьлётнай паласы для дастаўкі ваенных грузаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG