Увечары 17 верасьня Тацяна Караткевіч упершыню выступіла на БТ у якасьці кандыдата ў прэзыдэнты. Яна падкрэсьлівала, што найперш выступае за мірныя зьмены, назвала сябе дэмакратычнай альтэрнатывай Лукашэнку.
Рэакцыя на яе выступ была значна жывейшая, чым на папярэдні выступ Гайдукевіча. Tut.by адзначае, што іхнія пасты пра Караткевіч на Facebook ахопліваюць большую аўдыторыю, чым пасты пра іншых кандыдатаў.
Ацэнкі выступу Караткевіч вельмі розьняцца. Адны кажуць: «Добры выступ, нічога лішняга. Увогуле, Караткевіч — самы ўдалы кандыдат за апошнія дваццаць гадоў». Іншыя: «Набор штампаў, банальнасьцяў і клішэ проста зашкальвае». Нехта наракае, што Караткевіч выступала не па-беларуску, таму гэта могуць быць першыя выбары, на якіх ня будзе беларускамоўных тэлевыступаў. Нехта — што яна пераблытала Лігу чэмпіёнаў зь Лігай Эўропы (зычыла ўдачы менскаму «Дынама» ў гульні ў першай, хоць каманда мелася згуляць у другой). А нехта — што казала пра сыход мужчын «за мяжу да каханак», але не дала гучнага абяцаньня: «Я вярну мужыка ў сям’ю». Былі і такія, хто казаў, што жанчыне ў палітыцы ня месца, і такія, хто зьвярнуў увагу на няўдалае асьвятленьне ў студыі. Кіраўнік выбарчага штабу Караткевіч Андрэй Дзьмітрыеў выказаўся сьцісла: «Яна малайчына».
Заснавальнік Tut.by Юры Зісер упэўнены, што гэты выступ лепшы за ўсе папярэднія тэлевыступы дэмакратычных кандыдатаў, але наракае на запінкі, неэмацыйнасьць, пісьмовую мову выступу, заўважае, што ні слова не было сказана пра пра сяло:
Грамадзкі актывіст і былы палітвязень Павал Вінаградаў, пэўна, параўноўвае выступ Караткевіч з ранейшым яе інтэрвію «Белсату» і адзначае прагрэс:
Старшыня Магілёўскай абласной рады БНФ (партыя спачатку падтрымлівала Караткевіч, але пасьля заканчэньня збору подпісаў выйшла зь яе кампаніі) сьцьвярджае, што амаль нічога з выступу яму не запомнілася:
Былы бізнэсовец, а цяпер блогер Фёдар Сочнеў лічыць, што, хоць да кампаніі Караткевіч і прычыніўся эканаміст Сяргей Чалы, але ў эканамічнай частцы выступу (і, адпаведна, праграмы) ёсьць пункт, які бізнэсу не спадабаецца:
Анатоль Лябедзька, які спрабаваў сабраць подпісы за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты, але сабраныя подпісы вырашыў не здаваць, лічыць, што дыскусія вакол выступаў кандыдатаў ня мае сэнсу, бо гэты выступ не агітуе за байкот выбараў: